27 марта состоялась творческая встреча Тамары Дорофеевой в обществе "Уздым", где были представлены ее вышитые работы.
Ведущая мероприятия Валентина Липинская поведала о жизненном и творческом пути Тамары Григорьевны и задала ей вопросы. Перед присутствующими вырисовалась красивая и непростая жизнь этой талантливой женщины.
Ансамбль "Натхненне", приветствуя виновницу торжества, украсил вечер исполнением белорусских песен.
Было отрадно услышать из уст Тамары Дорофеевой ее искренние и проникновенные стихи.
У всех собравшихся нашлись теплые слова приветствия и пожеланий, а также цветы и подарки для Тамары Григорьевны.
МАЙСТРЫЦЫ ІГОЛКІ І НІЦІ
Тамары Дарафеевай
Натхнення ветрык наляціць ізноў
І ўраз душа ўсхвалюецца, як ніва,
І гожа на льняное палатно
Кладуцца сэрца весьнія матывы.*
Карціны так з’яўляюцца на свет,
Што, ўмеліца, старанна вышываеш,
Ў іх колеры вясёлкі ёсць усе,
Ў іх вобразы радзімы ажываюць.
За працаю ўспаміны паплывуць,
Ў дзяцінства неўгамоннае памкнуцца
І ў маладосць, - ускружаць галаву,
З таёжных даляў рэхам адгукнуцца.
Як некалі Вы многім медсястрой
Дапамаглі з хваробамі расстацца,
Так зараз падымаюць нам настрой,
Ад раўнадушша лечаць Вашы працы.
Калі патрэбнасць ёсць дабро вяршыць, -
Жаданне ёсць не бавіць час свой марна, -
Як нітка за іголкаю, спяшыць
За новаю задумкаю, за марай.
За падарункі - ім няма цаны -
Майстрыца, Вам удзячны я бязмерна:
Анёл і смайлік-сонейка, яны
Мне сталі абярэгамі ў кватэры.
Кладуцца ймгненні за шыўком шывок,
Жыцця карціны вышывае доля.
Няхай жа долі пасабляе Бог -
Абдымуць міласэрнасцю з любоўю.
___________________________
* “Матывы сэрца”, “Вясновыя матывы” - назвы выстаў Тамары Дарафеевай.
Станіслаў Валодзька