17 красавіка ў Цэнтральнай латгальскай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча, прысвечаная прэзентацыі кампакт-дыска песень «Пад небам Радзімы».
У дыску 15 песень на рускай і беларускай мовах на словы Станіслава Валодзькі і ў яго перакладах на беларускую мову. Выканаўцы песень - Яўген Пашкевіч і Лідзія Знотыня (Ліваны, Латвія).
Гэта песні: «Под небом Родины», «Двина», «Медсестры», «Школьный звонок», «В твой день рождения», «Наш масток», «Касцёр для дваіх» (музыка Альберта Белуся); «У Вечного огня» (музыка Яўгена Лівіціна); «Рабіны» (музыка Пятровіча); «Клён и вишня» (музыка Алены Маслоўскай) «Прощение» (музыка Віктара Антонава); «Ракуцёўскае лета», (музыка Таццяны Піменавай), «Мірта» (музыка Станіслава Клімава), «Асенняя мелодыя» (музыка Юрыя Саульскага, словы Леаніда Завальнюка); «Як здорава, што сёння тут» (музыка і словы Алега Митяева).
На сустрэчы прагучалі песні на словы Станіслава Валодзькі і ў яго перакладах у выкананні вакальных калектываў «Натхненне» беларускага таварыства «Уздым» у Даўгаўпілсе і «Узоры» аднайменнага Славянскага таварыства ў Ліванах, салісткі Таццяны Піменавай і сямеа дуэта Яўгена Пашкевіча і Лідзіі Знотыні.
Сярод прысутных, якія выказалі добрыя словы ў адрас стваральнікаў кампакт-дыска былі сябры Рускай пісьменніцкай арганізацыі і беларускага таварыства «Уздым», бібліятэкары Даўгаўпілса і Сіленэ.
З душэўнай цеплынёй вяла сустрэчу супрацоўніца ЛЦБ Алена Дусявічыенэ.